З днём нараджэння, байнэт!
05.05.2022
Памятаем цябе яшчэ зусім маленькім, калі сайты ў зоне .BY можна было пералічыць на пальцах адной рукі. Ну добра, не адной, а 10, але ўсё ж.
З гадамі ты сталеў, мацнеў, развіваўся і папаўняўся новымі праектамі, многія з якіх выклікалі вялiкi гонар.
Гэты год для цябе няпросты, хлусiць не будзем, але некалькі цікавых тэндэнцый мы бачым.
Па-першае, нягледзячы на падзенне рэгістрацый у нацыянальнай зоне .BY, крэатыўнасць у назвах нікуды не знікла.

Па-другое, за гэты год выкупілі нямала 2-знакавых даменаў, якія на кошт золата.

Па-трэцяе, «кавід»-тэндэнцыя ў імёнах сайтаў захоўваецца. Гэта нягледзячы на тое, што каранавірус быццам бы застаўся ў мiнулым.

Па-чацвёртае, бачым нямала даменаў на мове. Гэта падабайка.

Ну і, па-пятае, кошт дамена ў зоне .BY як быў 33 BYN 5 траўня 2021 года, так і застаўся 33 BYN 5 траўня 2022 года.

З днём нараджэння, байнэт. Расці, даражэнькі! А мы заўсёды будзем побач.
Твой hoster.by ❤️